Прэзідэнт разлічвае на выпрацоўку эфектыўнай дарожнай карты далейшага супрацоўніцтва Беларусі з Сусветным банкам.

3 июня 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на выпрацоўку эфектыўнай дарожнай карты далейшага супрацоўніцтва Беларусі з Сусветным банкам. Гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам уплывовай арганізацыі па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі Сірылам Мюлерам. На сустрэчы бакі абмеркавалі напрамкі супрацоўніцтва, якое павінна стаць маштабным і насычаным. У прыватнасці, Сусветны банк гатовы і надалей аказваць Беларусі садзейнічанне ў пытанні павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі, дыверсіфікацыі і мадэрнізацыі вытворчасцяў. Асаблівая ўвага - развіццю транспартнай інфраструктуры, якую неабходна зрабіць больш тэхналагічнай.

Сірыл Мюлер адзначыў, што для Сусветнага банка вялікі гонар аказваць садзейнічанне Беларусі апошнія некалькі гадоў. Ён падзякаваў беларускаму Прэзідэнту за станоўчую ацэнку сумесных праграм. Беларусь - член Сусветнага банка з 1992 года. Зараз з удзелам глабальнай фінансавай арганізацыі ў нашай краіне рэалізуюцца праекты на агульную суму амаль мільярд долараў.