Прэзідэнт раскрытыкаваў працу Аршанскага інструментальнага завода і даў шэраг жорсткіх даручэнняў

13 августа 2018

Сырыя цэхі з цвіллю, абадраныя сцены, цёмныя памяшканні і жудасныя ўмовы працы. Прэзідэнт раскрытыкаваў працу Аршанскага інструментальнага завода і даў шэраг жорсткіх даручэнняў. Вытворчасць, арыентаваная на абсталяванне буйных прамысловых прадпрыемстваў, зараз не можа ў поўнай меры задаволіць попыт заказчыкаў. Праблема ў састарэлым абсталяванні, а яшчэ ў банальнай безгаспадарчасці.

Аляксандр Лукашэнка адразу адмовіўся ад прапанаванага маршруту і прайшоў па ўсіх памяшканнях завода для таго, каб цалкам ацаніць вытворчы ланцужок - ад прыёмкі сыравіны да выпуску гатовай прадукцыі. Зайшлі ў кожныя дзверы. Адкрылася не самая прыемная карціна: зваленыя ў кучы старыя станкі, цёмныя і сырыя памяшканні, у якіх працуюць дзясяткі людзей. 

У адным з цэхаў Прэзідэнт даручыў адрамантаваць дах і арганізаваць вытворчасць з выкарыстаннем новых станкоў. Іх пастаўкамі зоймецца мясцовы завод "Чырвоны барацьбіт". Яшчэ адно даручэнне - адгарадзіць прыватнікаў ад асноўных плошчаў. Да гэтага арандатары і завадчане карысталіся адной прахадной. Але галоўнае - трэба прывесці ўсё ў ідэальны парадак. На гэта ў чыноўнікаў не так шмат часу.

Рабочая паездка Прэзідэнта па Віцебскай вобласці працягваецца. Падрабязнасці - у наступных выпусках.