Прэзідэнт праводзіць нараду па развіцці аграрнай галіны

3 апреля 2018

У Палацы Незалежнасці пачаўся семінар-нарада аб развіцці сяла і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка нараўне з эканамічнай падкрэсліў і палітычную значнасць сельскай гаспадаркі. Беларусь паўнавартасна забяспечвае ўласную харчовую бяспеку, што з'яўляецца найважнейшым фактарам незалежнасці, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Cемінар-нарада - лагічны працяг практыкі сістэмнага аналізу працы ўсіх галін эканомікі для павышэння іх эфектыўнасці і ўкладу ў сукупны нацыянальны прыбытак. Валютная выручка ад продажу беларускіх прадуктаў харчавання за мінулы год склала каля пяці мільярдаў долараў. Але аграрыі ставяць планку сем з паловай.

У Палацы Незалежнасці ў гэтыя хвіліны сабраліся больш за 250 спецыялістаў. Падрабязнасці нарады аб развіцці сяла глядзіце ў нашых наступных выпусках.