Прэзідэнт праводзіць нараду аб сацыяльна-эканамічным развіцці краіны ў 2019 годзе

10 января 2019

Нацыянальная эканоміка і перспектывы беларуска-расійскіх адносін.

Кіраўнік дзяржавы праводзіць нараду аб сацыяльна-эканамічным развіцці краіны ў 2019 годзе і падыходах да далейшага развіцця інтэграцыйных кірункаў. Святы скончыліся, і зараз самы час актыўна ўключацца ў працу. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэты перадвыбарны год будзе нялёгкі. І спектр тэм для размовы сёння самы шырокі.

У экспертным пуле нарады - ключавыя фігуры беларуска-расійскага перагаворнага працэсу. Ад кіраўніка ўрада, першых асоб міністэрстваў і ведамстваў да пасла нашай краіны ў Расійскай Федэрацыі. Усе яны - актыўныя ўдзельнікі марафона сустрэч па лініі афіцыйных Мінска і Масквы ў другой палове 2018.

Нагадаем, папярэдняя сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбылася напярэдадні Новага года - 29 снежня. Тады ўрадам дзвюх краін і спецыяльнай рабочай групе было даручана падрыхтаваць рашэнні самых вострых пытанняў. Таксама зноў прагучала і выразная пазіцыя беларускага боку: трэба стварыць роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадарання. Гэты тэзіс закладзены ў саюзным дагаворы. Падрабязнасці размовы ў Палацы Незалежнасці - у нашых наступных выпусках.