Прэзідэнт праводзіць селектарную нараду з усімі рэгіёнамі Беларусі

2 августа 2017

Паскорыць уборачную і правесці яе без страт. У гэтыя хвіліны Кіраўнік дзяржавы праводзіць селектарную нараду адразу з усімі рэгіёнамі краіны.

На прамой сувязі кожная вобласць. Сітуацыя з уборкай ураджаю сёлета складаецца няпроста. Максімальна паскорыцца, каб завяршыць усе работы ў крайнім выпадку да 20 жніўня, а лепш раней - вось галоўнае даручэнне Прэзідэнта. Захаванасць ураджаю - гэта важнае пытанне харчовай бяспекі.

На перыяд уборачнай кампаніі старшыням райвыканкамаў дадзеныя самыя шырокія паўнамоцтвы. Да 1 кастрычніка рашэнні кіраўнікоў раёнаў, звязаныя з уборачнай кампаніяй, не могуць быць абскарджаны. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ў кожным раёне ёсць каля трох-чатырох праблемных гаспадарак, якім неабходна дадатковая ўвага. Камітэт дзяржкантролю ўстанавіў нізкую гатовасць збожжаўборачных камбайнаў у чвэрці правераных сельгасарганізацый. Хапае і бязладнасці ў гаспадарках. Гэта адзначаюць і праваахоўнікі. Хоць у гэты перыяд усе павінны быць максімальна сабраныя і мабілізаваныя.

У гэтыя хвіліны вялікая гутарка пра сітуацыю з уборачнай працягваецца. Кожны губернатар выступае з дакладам, як ідуць справы ў рэгіёне, якія ёсць складанасці і што робіцца для рашэння праблемных пытанняў. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.