Прэзідэнт праводзіць комплексную нараду з эканамічным блокам урада

21 мая 2019
Дыягнаставаць стан і праблемы эканомікі на ранняй стадыі, каб своечасова вырашыць іх, не чакаючы канца года.

Прэзідэнт Беларусі праводзіць комплексную нараду з эканамічным блокам урада. Ключавых акцэнтаў некалькі: дынаміка росту ВУП з выхадам на прагнозныя паказчыкі па выніках 12 месяцаў; экспарт і паступленне валютнай выручкі ў краіну. Ад гэтага напроста залежыць рытмічная праца эканомікі і дабрабыт беларусаў. Прэзідэнт звярнуў увагу ўрада на недапушчальнасць зацягвання рашэнняў самых адчувальных пытанняў.

Адна з самых зацяжных праблем - пастаўкі беларускай аграпрадукцыі на саюзны з Расіяй рынак - таксама пакуль не вырашаная. Пад поўнай або частковай забаронай харчаванне ад шасцідзесяці айчынных прадпрыемстваў. Праз пазіцыю партнёраў зрываюцца нават узгодненыя на ўзроўні ўрадаў балансы паставак. У іх дэталёва прапісаныя аб'ёмы, асартымент і вытворцы сельгаспрадукцыі. І таму аргументы з Расіі гучаць непераканаўча, эксперты бачаць у дыскрымінацыі нядобрасумленную канкурэнцыю і лабізм уласных вытворцаў насуперак саюзным абавязацельствам.