Прэзідэнт правёў сустрэчу з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі

23 октября 2014

Гутарка пра слова, слова літаратурнае, а таксама становішча ў сферы як эфемернай, так и магутна фарміруючай самасвядомасць нацыі сёння адбылася ў Прэзідэнта. На сустрэчы з прадстаўнікамі творчай інтэлігенцыі па традыцыі гаварылі не толькі аб стане літаратуры. Гэта заўсёды падстава рассунуць звыклыя рамкі, закрануць тэму духоўных запытаў грамадства, закрануць развіццё нацыянальнай культуры ў цэлым. Не выпускаючы прыватнасцяў… Так было і гэтым разам. Якія ідэі, героі і творы змогуць зацікавіць чалавека 21-га стагоддзя? У чым прычына таго, што за мінулыя 20 - 30 гадоў так і не з'явілася сучасная Вайна і мір? Што перашкаджае ўтрымліваць высокую планку, зададзеную Купалам, Коласам, Багдановічам, Караткевічам - масцітымі пісьменнікамі сучаснасці і чаго нестае маладому пакаленню? Прэзідэнт пажадаў не толькі эфектыўнай аддачы ад творчага працэсу, але і ад вылучаемых дзяржавай сродкаў на развіццё сферы мастацтва. Пытанні агучаныя - сэнсавыя акцэнты расстаўленыя. Рэпартаж Сяргея Хамянтоўскага.


Імя драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага вядомае далёка за межамі Беларусі. Пару гадоў таму тэатральная Масква назвала яго адкрыццём. Але вось радавому беларускаму гледачу яго імя, на жаль, мала што гаворыць. Як адрадзіць цікавасць да беларускага слова, і чаму пакуль не з'явілася сваёй Войны і міру - драматург шчыра адказаў перад сустрэчай з Прэзідэнтам.


Кіраўнік Саюза беларускіх пісьменнікаў, а прадстаўнікоў альтэрнатыўнага творчага поля таксама паклікалі на сустрэчу з Прэзідэнтам, канстатуе: нашых аўтараў добра публікуюць за мяжой, але дрэнна ведаюць на радзіме. І праўда, рэдкі кнігалюб адразу назаве свежы беларускі бестсэлер.


У Замкавай зале Палаца Незалежнасці 40 чалавек. Усе цікавыя, неардынарныя людзі, уладары дум, як звалі іх раней, але не зараз. Як адрадзіць цікавасць да беларускай кнігі і яе аўтараў. Гэтае пытанне Прэзідэнт сходу задаў пісьменнікам.


Гутарку Прэзідэнт прапанаваў пабудаваць вакол галоўных элементаў літаратурнай справы: чытач, кніга і пісьменнік.


Песняры сучаснасці ў Беларусі ёсць, і гэта факт бясспрэчны. Яны, вядома, не поп-зоркі, іх не ведаюць у твар. На жаль, з іх кнігамі тая ж гісторыя. Купала - Колас пастаянна ў топе спісу пісьменнікаў у моладзі. У тым, што сучасных не ведаюць, некалькі прычын. І справа не толькі ў Інтэрнэце і слабым піяры.


Беларуская літаратура актыўна прысутнічае ў айчыннай медыяпрасторы, упэўнена заяўляе кіраўнік найбуйнейшага медыя-холдынга краіны Генадзь Давыдзька. Цэлая кнопка, канал Беларусь 3, аддадзеная на водкуп культуры. Папулярызацыя беларускага слова на ТБ ідзе, але буйных твораў па-ранейшаму няма.


Гутарка чакана выйшла за рамкі літаратуры. Жыва гаварылі аб будучыні беларускай мовы.


Звяртаючыся да пісьменнікаў, Прэзідэнт прасіў смела ўзнімаць у сваіх кнігах сацыяльныя і маральныя праблемы сучаснасці. Не спаўзаючы пры гэтым у чарнуху і адкрытую хлусню. Не баяўся Прэзідэнт адказваць на нязручныя пытанні, у прыватнасці, аб недзяржаўных друкарнях.


У наступным годзе Саюзу пісьменнікаў Беларусі споўніцца 10 гадоў. З задачай па аб'яднанні здаровых творчых сіл ён справіўся. Час адрадзіць былую славу беларускай літаратуры, годную вялікіх Коласа і Купалы.


Сёння прэзідэнцкая бібліятэка папоўнілася новымі кнігамі. Адам Мальдыс прэзентаваў дзесяцігадовую працу Беларусы замежжа. Падзяліцца ўражаннямі аб прачытаным Аляксандр Лукашэнка абяцаў ужо на наступнай сустрэчы.