Прэзідэнт правёў сустрэчу са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам

25 января 2018

Аб працы парламента, міжнародных кантактах і патрэбных для краіны законах. На гэтыя тэмы сёння гаварылі на сустрэчы Прэзідэнта са спікерам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімірам Андрэйчанкам.

Праца шостага склікання дэпутатаў у самым разгары. Аляксандра Лукашэнку цікавілі не толькі вынікі законатворчай дзейнасці, але і сам дэпутацкі корпус. Ён валодае сур'ёзным кадравым патэнцыялам. У мінулым ніжняй палатай быў прыняты шэраг законаў, якія накіраваныя на развіццё эканомікі, лібералізацыю бізнес-асяроддзя і разняволенне дзелавой ініцыятывы. Пашырылася міжнародная прававая база. Знакавай стала ратыфікацыя дагавора аб Мытным кодэксе ЕАЭС. Парламентарыі правялі вялікую працу над бюджэтным пакетам дакументаў. Важнай падзеяй стала Парламенцкая сесія АБСЕ, якая прайшла ў Мінску ўлетку. На думку Прэзідэнта, дэпутаты павінны садзейнічаць не толькі палітычнаму, але і эканамічнаму дыялогу з іншымі краінамі.

Вясновая парламенцкая сесія стартуе 2 красавіка. Сёння ў пастаянных камісіях ніжняй палаты для прыняцця ў першым чытанні рыхтуецца 17 праектаў законаў. Другое чытанне пройдуць яшчэ два дзясяткі праектаў заканадаўчых актаў. Плануецца завяршыць працу над дакументамі па пытаннях дзяржзакупак, абароны правоў спажыўцоў, пітнага водазабеспячэння, транспартна-экспедыцыйнай і дарожнай дзейнасці . Павышэнню якасці і канкурэнтаздольнасці тавараў будуць спрыяць законы аб вытворчасці і абарачэнні арганічнай прадукцыі, аб бяспецы прадсыравіны і генна-інжынернай дзейнасці. У міжсесіённы перыяд заканадаўцы актыўна працуюць у акругах, сустракаюцца з выбаршчыкамі і праводзяць сходы ў працоўных калектывах.