Прэзідэнт правёў нараду ў Віцебску аб развіцці АПК рэгіёна

22 ноября 2019
Не ствараць пакуль суперхолдынг і разгледзець магчымасці прыватызацыі неэфектыўных сельгаспрадпрыемстваў. Такі вынік нарады з удзелам Прэзідэнта ў Віцебску  аб развіцці АПК вобласці.

Вялікая размова аб АПК Віцебшчыны

Кіраўнік дзяржавы ўважліва і падрабязна азнаёміўся з прапановамі ўрада і вынес іх на абмеркаванне тых, каму непасрэдна працаваць у гэтых умовах. Так, праект указа прадугледжваў на базе наяўных інтэграцыйных структур, а гэта 4 буйныя аграхолдынгі ў Віцебску, Полацку, Оршы і Глыбокім, стварэнне адзінага суперхолдынга - фактычна дадатковы адміністрацыйны орган. Аднак Аляксандр Лукашэнка перасцерагае кіраўніцтва рэгіёна ад стварэння новых структур у сельскай гаспадарцы  толькі дзеля глытка свежага паветра. Такога роду надбудовы не дапамогуць вырашыць сістэмныя праблемы ў АПК Віцебскай вобласці, лічыць Прэзідэнт. Сярод найбольш вострых пытанняў - закрэдытаванасць, слабая матэрыяльна-тэхнічная база і адток кадраў. 

А. Лукашэнка: інтарэсы людзей у аснове асноў любой рэформы

Пазіцыя Аляксандра Лукашэнкі такая: у аснове асноў усіх пераўтварэнняў павінны быць людзі. А таму адно з патрабаванняў Кіраўніка дзяржавы тычылася стварэння спрыяльных умоў спецыялістам, тады і пытанняў з кадрамі не будзе. Прэзідэнт не можа заставацца абыякавым да гэтых праблем, таму і абмеркаванне праходзіла эмацыянальна.
 

А. Лукашэнка: трэба ісці ад зямлі

Размова атрымалася грунтоўнай. Склад удзельнікаў нарады быў максімальна пашыраны. Акрамя вышэйшых службовых асоб, кіраўнікоў рэгіёна і раёнаў свае прапановы па рэарганізацыі АПК вобласці выказалі і дырэктары сельгазарганізацый. Пазіцыя кожнага была пачутая, а вывучалі стан спраў на канкрэтных прыкладах. Правільным Прэзідэнт лічыць рашэнне ставіць на чале холдынга перапрацоўчыя прадпрыемствы і пад іх патрэбнасці развіваць сыравінную базу, якая фарміруецца з розных гаспадарак. Галоўнае патрабаванне Кіраўніка дзяржавы - захаваць сяло і ўлічваць інтарэсы людзей пры правядзенні любых рэформ у АПК.
 

Прыцягнуць банкі да дапамогі адсталым гаспадаркам

Да аказання дапамогі адсталым сельскагаспадарчым арганізацыям Віцебскай вобласці Прэзідэнт даручыў прыцягнуць банкі. Шэфская дапамога  не здымаецца, падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на асабістым вопыце пераканаўся, што паспяхова развіваць стратныя гаспадаркі  можна. Да размовы яшчэ вернуцца, але ўжо ў Мінску. Прэзідэнт анансаваў вялікую нараду на гэту тэму ў студзені. Падрабязнасці  сённяшняй нарады  ў "Панараме".