Прэзідэнт правёў нараду па развіцці дражджавой галіны

16 ноября 2019
У аснове асноў  інтарэсы краіны і людзей, роўныя ўмовы для працы. І без прычын ніякага закрыцця заводаў. На гэта звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка напярэдадні на нарадзе па развіцці дражджавой галіны.

У Беларусі функцыянуюць два буйныя прадпрыемствы: у Мінску з філіялам у Ашмянах, а таксама ў Слуцку, дзе завод пабудавалі на беларуска-нямецкія інвестыцыі. Зараз замежныя партнёры настойваюць: на рынку павінна застацца толькі адно, іх,  прадпрыемства. Маўляў, такой была папярэдняя дамова. У кожнага з удзельнікаў нарады сваё бачанне сітуацыі: ад аб'яднання альбо перапрафілявання мінскай пляцоўкі да яе закрыцця. Па дражджавой спрэчцы даручана разабрацца мэру сталіцы і гродзенскаму губернатару. Кампраміснае рашэнне павінны прадставіць Прэзідэнту. 

Асаблівую ўвагу Прэзідэнт надаў развіццю экспарту (трэба шукаць новыя рынкі збыту) і развіццю ў розных напрамках. Напрыклад, больш актыўна выкарыстоўваць дрожджы ў іншых сферах: скажам, у медыцыне і ў жывёлагадоўлі.