Прэзідэнт правёў нараду па праблемных пытаннях эканамічнага развіцця краіны

26 февраля 2015

Ураду трэба займацца рэальнай вытворчасцю, а не сядзець у кабінетах. Прэзідэнт Беларусі правёў нараду, дзе абмеркаваў асабліва важныя пытанні эканамічнага развіцця краіны. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, разабрацца ў існуючых праблемах, а гэта ў першую чаргу - перапоўненыя склады, слабыя продажы на экспарт і неразлікі з пастаўшчыкамі - дапаможа не пасіўнае чаканне ў кабінетах, а практычны ўдзел членаў урада і губернатараў у вырашэнні цяжкасцяў, якія сёння склаліся ў асобных галінах эканомікі.

На фінансавым рынку Беларусі ў лютым сітуацыя кардынальна палепшылася. Аб гэтым пасля нарады журналістам заявіў кіраўнік Нацбанка. Стаўкі для рэальнага сектара пакуль яшчэ высокія. Але ўрад рэалізуе комплекс мер па даступнасці крэдытаў. Таксама сёння было прынята  рашэнне аб стварэнні маніторынгавай групы на чале са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаілам Мясніковічам. Гэтая група зоймецца выпрацоўкай канкрэтных прапаноў па тых або іншых актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Падрабязнасці нарады ў Кіраўніка дзяржавы глядзіце ў праграме "Панарама".