Прэзідэнт правёў нараду наконт сітуацыі ў сельскагаспадарчай галіне Беларусі

27 марта 2015

Пытанні стратэгічнага развіцця сельскай гаспадаркі разгледзяць у красавіку, па выніках першага квартала года. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб сітуацыі ў сельскагаспадарчай галіне Беларусі. У краіне створаны ўсе неабходныя ўмовы для развіцця аграрнай сферы: за мінулы год прынята некалькі ўказаў. І сёння Кіраўніка дзяржавы цікавяць пэўныя вынікі, бо ў галіну ўкладзены вялізныя сродкі.

Гаварылі сёння ў Прэзідэнта і аб адной з дзвюх галоўных кампаній на вёсцы - пасяўной. Усе рэгіёны пачалі масава сеяць ярыну. У Мінсельгасхарчы гавораць, дзяржавай створаныя ўсе ўмовы для паспяховай сяўбы. Бо даручэння - сабраць не менш за 10 мільёнаў тон збожжа - яшчэ ніхто не адмяняў.

"Расшыць клубок" назапашаных у АПК праблем паспрабуюць на зямлі. Сёння Кіраўнік дзяржавы анансіраваў сур'ёзную гутарку ў рэгіёнах з новымі губернатарамі. Стратэгічныя пытанні развіцця сельскай гаспадаркі разгледзяць пасля пасяўной. Вынікі нарады - на інфармацыйным канале "Панарама".