Прэзідэнт правёў нараду аб праблемах і перспектывах у сельскай гаспадарцы

27 марта 2015

Пытанні стратэгічнага развіцця сельскай гаспадаркі разгледзяць у красавіку па выніках першага квартала года. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб сітуацыі ў сельскагаспадарчай галіне Беларусі. У краіне створаны ўсе неабходныя ўмовы для развіцця аграрнай сферы: за мінулы год прынята некалькі ўказаў. І сёння Кіраўніка дзяржавы цікавяць канкрэтныя вынікі, бо ў галіну ўкладзены вялізныя сродкі.

Абмеркаваць праблемы і перспектывы развіцця сабраліся амаль 4 дзясяткі чалавек, сярод іх эканамічны блок урада, міністры, губернатары, кіраўнікі прадпрыемстваў і гаспадарак. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў справаздачы аб рэальнай сітуацыі ў сельскай гаспадарцы. Вынікі нарады - у наступным выпуску навін.