Прэзідэнт правёў рабочую сустрэчу з першым віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Сямашкам

27 мая 2013

Абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца супрацоўніцтва Беларусі з Расіяй і Венесуэлай, ішла размова  таксама аб выніках працы прамысловага комплексу ў першым паўгоддзі. Уладзімір Сямашка праінфармаваў Прэзідэнта аб тым, што па выніках працы прамысловасці за 4 месяцы  пакуль не ўдалося выйсці на  лічбы, якія прагназаваліся.  Сярод прычын першы віцэ-прэм'ер назваў негатыўныя наступствы сусветнага фінансавага крызісу і ўступленне Расіі ў СГА.