Прэзідэнт правёў рабочую сустрэчу з Міхаілам Мясніковічам

25 ноября 2013
Больш як 2 мільярды долараў атрымае Беларусь ад продажу калійных удабрэняў сёлета. Пра бягучае становішча спраў, у тым ліку і ў калійнай галіне краіны, гаварылі сёння падчас рабочай сустрэчы Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Вынікі і планы на будучы год Кіраўнік дзяржавы закрануў мімаходзь, падстава яшчэ будзе. Прэзідэнта больш цікавіла бягучая праца эканомікі. Гаворачы аб прыватызацыі, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў на заканадаўчым узроўні абараніць правы і інтарэсы дробных, мінарытарных акцыянераў.
Наземную частку Гарлыкскага горана-абагачальнага камбіната беларускія будаўнікі здадуць у студзені. Гэта апошнія навіны сумеснага калійнага праекта Беларусі і Туркменістана. Напярэдадні ў Ашхабадзе Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з Прэзідэнтам Гурбангулы Бердымухамедавым. Дамовіліся паскорыць працы на Гарлыкскай будпляцоўцы. Нагадаем, Беларусь пад ключ рэалізуе калійны праект коштам мільярд долараў.
Утылізацыйны збор у Расіі не паўплывае на дынаміку паставак беларускай тэхнікі. Сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу ўнеслі больш вызначанасці ў пытанні беларуска-расійскіх адносін. Чакаецца, што ў снежні пройдзе саюзны Саўмін і сустрэнуцца прэзідэнты ў рамках Вышэйшага дзяржсавета. Так пракаменціраваў Міхаіл Мясніковіч сустрэчы з Дзмітрыем Мядзведзевым на палях саміту кіраўнікоў урадаў СНД.
Абмеркавалі ў Прэзідэнта і шэраг пытанняў заканадаўчага плана. Прэм'ер расказаў пра тое, як дзяржава будзе працаваць ад імя мінарытырыяў у прыватызаваных кампаніях. Праца над дакументам ужо вядзецца.