Прэзідэнт правёў рабочую сустрэчу з дзяржсакратаром Савета бяспекі краіны

8 июля 2016

Учора Прэзідэнт Беларусі правёў рабочую сустрэчу з дзяржсакратаром Савета бяспекі краіны. Станіслаў Зась паведаміў Аляксандру Лукашэнку пра вынікі працы сілавога блока за першыя паўгода і яго аптымізацыю. Галоўнае патрабаванне Кіраўніка дзяржавы - гэтая праца не павінна весціся на шкоду абароназдольнасці. Прэзідэнт у цэлым станоўча ацаніў вынікі працы сілавых структур. Гаворка ішла і аб праверцы дзейнасці Дзяржпагранкамітэта. Прэзідэнт даручыў дбайна прааналізаваць сітуацыю ў пагранічным ведамстве. Вынікі стануць падставай для спецыяльнай нарады на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы.