Прэзiдэнт правёў рабочую сустрэчу з Анатолем Сіваком і Аляксандрам Радзьковым

28 июля 2014
Кіраўнік дзяржавы падкрэслівае важнасць захавання і развіцця айчыннай школы падрыхтоўкі кадраў для авіяцыі. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас рабочай сустрэчы з міністрам транспарту і камунікацый Анатолем Сіваком і першым намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандрам Радзьковым. На сустрэчы абмяркоўвалася прапанова аб ператварэнні Мінскага дзяржаўнага вышэйшага авіяцыйнага каледжа ў акадэмію. Мяркуецца, што акадэмія будзе створана на працягу года.