Прэзідэнт пракантраляваў ход уборачнай кампаніі

29 Ліпеня 2014

Аграрыі Мінскай вобласці зараз з'яўляюцца безумоўнымі лідарамі па намалоце - тут пераадолена мяжа ў мільён тон збожжа. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння чарговы раз пракантраляваў ход уборачнай кампаніі.


Кіраўнік дзяржавы наведаў збожжавае поле, што належыць 1-ай Мінскай птушкафабрыцы, дзе азнаёміўся з прымяненнем інтэнсіўных тэхналогій апрацоўкі зімавога трыцікале. Цікавіла Прэзідэнта і выкананне яго даручэння па ўборцы палеглай збажыны. Новая задача, якую ставіць Прэзідэнт, - уборка на працягу 2-3 дзён жыта і ячменю.


Біялагічная ўраджайнасць участка, які сёння наведаў Прэзідэнт, складае больш за 107 ц/га, а фактычная - блізкая да 100. Як далажылі Кіраўніку дзяржавы, акрамя спрыяльных умоў надвор'я прычына такога поспеху заключаецца ў выкананні ўсіх тэхналагічных патрабаванняў - ад падкормкі і ўнясення ўгнаенняў да своечасовай апрацоўкі супраць пустазелля. У гэтай сувязі, як падкрэсліў Прэзідэнт, сельгасгаліне патрэбна сур'ёзная ратацыя кадраў і выяўленне перспектыўных кіраўнікоў.