Прэзідэнт праінспектаваў ход жніва ў гаспадарках Шклоўскага і Аршанскага раёнаў

18 августа 2017

Каравай-2017 дадае ў вазе. Хлебнае пытанне зараз самае галоўнае ў краіне і пад асабістым кантролем Прэзідэнта. Сёння Кіраўнік дзяржавы працягнуў рабочыя паездкі па ўсходніх рэгіёнах Беларусі. І праінспектаваў уборачную ў гаспадарках Шклоўскага і Аршанскага раёнаў. Праз пару дзён асноўныя працы ў полі павінны завяршыцца. Але наперадзе этап не менш важны - пасяўная. І каб атрымаць добры ўраджай у будучыні, аснову неабходна закладваць ужо зараз. На ўліку не толькі кожны дзень, але і кожныя працоўныя рукі - працавітыя і гаспадарчыя. А такіх у Беларусі нямала. Сёння ў полі - там, дзе па-сапраўднаму горача, і губернатары, і кіраўнікі гаспадарак, прычым, працы хапае ўсім. На зямлі, знаёмай з дзяцінства, і Прэзідэнт. На флагманскім камбайне "Палессе" выпрабаваў тэхніку на хаду і асабіста праінспектаваў ход уборачнай. Гэтае поле Аляксандр Лукашэнка прапанаваў зрабіць свайго роду эксперыментальным. Селекцыйная праца, якая тут вядзецца, важная для ўсёй краіны. Досвед паказаў: там, дзе ёсць якаснае насенне, выконванне культуры земляробства і ўсіх тэхналагічных працэсаў - амаль на любой глебе можна атрымаць высокі ўраджай. Сёлета на абодвух участках ён дасягае 100 цэнтнераў з гектара. А значыць, досвед, атрыманы тут, змогуць выкарыстаць і іншыя гаспадаркі. Аляксандр Лукашэнка распавёў, як працаваў на гэтай зямлі з малых гадоў. Аб такім ураджаі, тэхніцы і тэхналогіях прыходзілася толькі марыць. Сёння ў полі працуецца і камфортней, і прадуктыўней. Гэта вынік развіцця айчыннага збожжаўборачнага камбайнабудавання. Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы мадэльны шэраг значна абноўлены. Шэраг задач быў пастаўлены і сёння. Але галоўны рэсурс - людзі. Тыя, пра каго кожны дзень распавядаюць журналісты - героі сюжэтаў і рэпартажаў у кадры і за кадрам. Чый працоўны дзень пачынаецца з расой і заканчваецца на заходзе. Дарэчы, сёння і карэспандэнты на сабе прачулі ўсе тонкасці жніва. Як і стагоддзе таму, усім мірам - вось гэтак жа, у вышыванках, працавалі на беларускай зямлі і нашы продкі. У майстар-класе па ўборцы зерневых паўдзельнічала і Вольга Макей.

Зямля - галоўнае багацце Беларусі. І не тое, што закапана ў ёй дзесьці глыбока, а тое, што ў прамым сэнсе на паверхні… Так, мы не маем багатых на сыравіну нетраў, і, напэўна, таму беларусаў лічаць працавітым народам. Спрадвеку менавіта поле стала галоўным карміцелем. Будзе ўраджай - значыць, будзе хлеб, а яшчэ мяса і малако, бо менавіта зямля дае кармы жывёлагадоўлі. Але ўсё гэта будзе ў руплівага гаспадара, бо поле любіць працу.

Так, Беларусі не заўсёды шанцуе з надвор'ем, часам не на карысць ураджаю і праславуты чалавечы фактар. Але заўсёды беларусы ўмелі аб'яднаць намаганні, каб разам дасягнуць выніку. Так было і на гэты раз. "Спазніцца нельга, убраць" - знакі пунктуацыі ў гэтай фразе прынцыпова расставілі на селектарнай нарадзе. Для аграрыяў і кіраўнікоў тая сустрэча стала своеасаблівым устрэсваннем ад дасведчанага Прэзідэнта. Бо лідар краіны па сабе ведае, што значыць для селяніна быць з ураджаем, і як важна гарантаваць харчовую бяспеку цэлай дзяржавы.

Ад 20 жніўня (а менавіта ў гэты дзень павінна завяршыцца масавая ўборка збожжавых) аддзяляюць толькі выхадныя. Але аграрыям не да адпачынку, як і кіраўнікам усіх узроўняў - ад кіраўнікоў райвыканкамаў да Кіраўніка дзяржавы. Калі ў палях вырашаецца лёс засекаў, уседзець у кабінеце чалавеку неабыякаваму проста немагчыма.

Якім бы насычаным не быў прэзідэнцкі графік, кожнае лета падчас уборачнай Кіраўнік дзяржавы ў полі. На гэты раз на радзіме, на стыку Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Ніякіх картэжаў. Вось так на квадрацыкле ў поле, міма роднага дома, дзе прайшло дзяцінства Прэзідэнта.

Хаця мерапрыемства хутчэй неафіцыйнае, пра візіт Прэзідэнта на поле губернатары, безумоўна, ведалі. Прыехалі расказаць пра ход уборачнай у дзвюх абласцях, бо гаспадарка "Александрыйскае" на стыку Магілёўскай і Віцебскай. Кіраўнікі рэгіёнаў, віцэ-прэм'ер без гальштукаў. А Аляксандр Лукашэнка тлумачыць: сёння прыехаў не проста з візітам, а працаваць у полі, там, дзе ў дзяцінстве вучыўся працаваць на зямлі.

На тэрмометры за 30, яснае надвор'е - ідэальны час для ўборкі ўраджаю. Нездарма гавораць: што пасееш, то і пажнеш. Селекцыянеры год ад года імкнуцца палепшыць якасць беларускай збажыны. На гэтых палях вынік своеасаблівага эксперыменту. Ураджайнасць ледзь не ўтрая вышэйшая за сярэднюю па краіне. З аднаго боку, нагода для гонару, з другога, - падстава задумацца, бо насенне імпартнае.

Гэтая дарога падзяляе не проста два полі. Два рэгіёны! Справа Магілёўская вобласць. Гэтае поле гаспадаркі ААТ "Александрыйскае", на якім вырасцілі зімавую пшаніцу сорту "танацыя" польскай селекцыі. Злева - тэрыторыя Віцебскай вобласці. І эксперыментальнае поле, на якім вырасцілі азімае жыта з нямецкага насення сорту "бона". Тут аграрыі прагназуюць ураджайнасць пад 100 цэнтнераў з гектара.

Сорт "бона" выпрабоўваўся ў Беларусі 2 гады, пасля, у 2016-м яго ўнеслі ў дзяржрэестр. За час такога тэсціравання высветлілася: нямецкія азімыя выдатна перажываюць маразы, вытрымаюць засуху, устойлівыя да палягання. Уражвае і ўраджайнасць. Лагічнае пытанне ад Прэзідэнта: а калі ад беларускіх селекцыянераў чакаць свой такі пладавіты сорт?

Прэзідэнт успамінае: калісьці гэтае поле давала ўраджайнасць не больш за 17 цэнтнераў з гектара. Сёння на гэтых землях ад імпартных гібрыдаў атрымліваюць у пяць разоў больш. Вядома, нямецкае паходжанне жыта адыгрывае сваю ролю, але куды больш важна выкананне тэхналогій. Тут удалося стварыць для збожжавых ідэальныя ўмовы. Прэзідэнт заклікае - эксперыментаваць! Пасеяць на гэтым полі адзін з беларускіх сартоў, за ростам культуры будзе назіраць і сам, бо справа агульная.

Наогул сёлета аграрыі маюць намер сабраць 10 мільёнаў тон ураджаю (гэта з кукурузай і рапсам). У тэрміны ўкладваюцца, убрана ўжо 80 % плошчаў. За выхадныя мільён тон пакладуць у засекі і ў Магілёўскай вобласці. Па сутнасці, большая частка збажыны ўжо абмалочаная, але Прэзідэнт настройвае: тэмпаў не запавольваць і дапамагаць з уборкай у паўночных рэгіёнах.

Якасць уборкі збожжавых напрамую залежыць ад тэхнікі. Галоўная задача - не страціць ні зярнятка. З гэтым удала спраўляецца самы магутны камбайн "Гомсельмаша" КЗС 1624-1. Жатка - 9 метраў, пад капотам рухавік на 530 конскіх сіл. Гэта больш, чым у раскручаных імпартных "Лексіёна 770" і "Торума 780". Сваім аналагам "Гомсельмаш" нічым не саступае, па некаторых характарыстыках нават перасягае. Але галоўнае – каштуе машына беларускай вытворчасці ўдвая, а то і ўтрая танней!

Пакуль у Беларусі такіх камбайнаў усяго 8. Яшчэ 29 купілі расійскія аграрыі. Вядома, магутная тэхніка запатрабаваная. Гэта зараз на нашых палях асноўная маса машын пад брэндам "Палессе", а яшчэ два дзесяцігоддзі таму самім даводзілася купляць у расійскіх вытворцаў. Стварыць сваё камбайнабудаванне было даручэннем Прэзідэнта. Але гэтая магутная машына не мяжа магчымасцяў беларускіх канструктараў. Гатовыя на большае – Кіраўнік дзяржавы паабяцаў падтрымку!

Некалькі секунд… і магутная машына адпраўляецца ў поле. Прэзідэнт на капітанскім мосціку, у кабіне сын Мікалай. Спачатку з вопытным вадзіцелем. Вось так выехаць у поле на камбайне - і мужчынскі азарт, і ацэнка новай тэхнікі ад Прэзідэнта.

Шум каласоў зліваецца з гукам матора камбайна. Сцеблы пшаніцы ледзь утрымліваюць зерні. Саспелая. Але для Аляксандра Лукашэнкі - гэта больш чым поле, уборку якога пара пачынаць. На гэтым полі калісьці даведаўся, што такое цяжкая праца аграрыя і адказнасць кіраўніка - бо пазней узначальваў і гаспадарку. Паступаць па-гаспадарску - гэта прынцыповае патрабаванне Прэзідэнта да ўсіх, здаецца, родам адгэтуль. Бо менавіта прачуўшы на сабе нялёгкую працу на зямлі, зразумееш: дабіцца выніку можна толькі з адказным падыходам да ўсяго.

Метр за метрам камбайн пакідае ззаду сябе роўны зрэз іржышча. Бункер напаўняецца саспелым збожжам. На фоне такой тэхнікі з 9-метровай жаткай нават замежныя аналагі здадуцца сціплымі. І, вядома, не параўнаецца са старой "нівай", на якой у юнацтве працаваў на гэтых палях будучы Прэзідэнт.

Краявід палёў зачароўвае. У гэтыя хвіліны, можа быць, адзіныя сам-насам і ўдалечыні ад глабальных клопатаў Кіраўніка дзяржавы - магчымасць падумаць аб чымсьці сваім, родным. Аб чым у гэтыя імгненні ўспамінае Прэзідэнт - невядома нікому. За рулём - сын, вучыцца кіраваць сучаснай тэхнікай і, што здаецца больш важным, - працаваць на зямлі. Сёння Мікалай Лукашэнка намалаціл свае першыя ў жыцці пяць тон збожжа.

Сёння Прэзідэнт прыняў рашэнне пакінуць гэтую флагманскую мадэль Гомсельмаша ў ААТ "Александрыйскае". Але з умовай, што працаваць на гэтай машыне будзе дасведчаны камбайнер і галоўнае - неабыякавы да тэхнікі і да сваёй справы чалавек. Такі ў гаспадарцы ёсць.

Аляксандр Лукашэнка не раз прызнаваўся: вольны час імкнецца праводзіць за працай. Не ў кабінеце, а на зямлі. І не публічна. У прэсе - толькі рэдкія кадры беларускага лідара за касьбой, за рулём трактара, камбайна. Для яго гэта звычная частка жыцця і простае чалавечае жаданне простага чалавека, хай і на пасадзе Прэзідэнта.

Так што, зняць такія кадры для тэлежурналістаў - вялікая ўдача, як і магчымасць у нязмушаным становішчы пагутарыць з Кіраўніком дзяржавы.

Ад журналістаў сюрпрыз Прэзідэнту - вырашылі зрабіць флэшмоб і гэтым разам змяніць афіцыйны дрэс-код на модныя сёння вышэмайкі з арнаментам, каб падкрэсліць нацыянальны каларыт. Але, як высветлілася пазней, такая экіпіроўка прыйшлася як нельга дарэчы! Бо Прэзідэнт прапанаваў успомніць беларускія традыцыі і паспрабаваць жаць жыта - сярпом!

Паводле беларускай традыцыі, на зыходзе лета палі дажыналі ўсім мірам! Гэта значыць - пры дапамозе добраахвотных памочнікаў. Зараз - гэта журналісты. Да рэпарцёраў далучыліся і кіраўнікі мясцовай вертыкалі, губернатары, віцэ-прэм'ер. Не змаглі выстаяць на месцы!

А вось для маладога журналіста АТН Яна Пашкевіча гэтая ўборачная стала першай у рэпарцёрскай кар'еры. Тым не менш, да працы на зямлі яму не прывыкаць. Зусім нядаўна ён змяніў будні карэспандэнта на камбайнерскія. Паспрабаваў сябе ў якасці хлебароба, аб чым нядаўна распавядаў у "Галоўным эфіры".

Як апынулася, змяніць звыклы мікрафон на серп - задача не з лёгкіх. Вядома, атрымліваецца далёка не адразу і не ва ўсіх. Тым не менш, так усім мірам журналісты, аграрыі разам з Прэзідэнтам сабралі вялікі сноп! Такі ў даўніну традыцыйна вязалі на полі ў канцы ўборачнай.

На памяць аб гэтай сустрэчы рэпарцёры падрыхтавалі Прэзідэнту падарунак - напярэдадні зрабілі здымак гэтага, роднага яму поля з саспелымі каласамі. І тым самым камбайнам, на якім сёння ў гэтым полі працаваў

За дзень карціна, вядома, змянілася. Але сказаць, што прыгажосць залатых хлебных хваляў сышла, згубілася на новых, убраных, прасторах пад сонцам - нельга. Нават наадварот. Проста прыгажосць набыла новы выгляд. І нават калі ў кагосьці прафесія не звязаная з сялом напроста, як, напрыклад, у журналістаў. Усюды і ў кожнага - сваё поле дзейнасці. Поле, якое любіць працу.