Прэзідэнт праехаў па Мінскай кальцавой і пазначыў прыярытэты працы кіраўнікоў Мінска і вобласці

24 мая 2019

Сёння на Мінскай кальцавой быў заўважаны незвычайны "картэж": па МКАД у адным патоку з іншымі аўтамабілямі рухаўся аўтобус, у якім разам ехалі Кіраўнік дзяржавы, чыноўнікі і журналісты.

Магістраль спецыяльна не перакрывалі, каб не ствараць ажыятажу і напружання на дарозе. Мэта Прэзідэнта – на свае вочы ўбачыць стан інфраструктуры і захаванне парадку. Акрамя таго, для Кіраўніка дзяржавы гэта і магчымасць пазначыць сваё бачанне развіцця тэрыторый і падыходаў да добраўпарадкавання. А для кіраўнікоў розных узроўняў і журналістаў амаль 60 кіламетраў па сталічнай кальцавой - фактычна ўнікальны выпадак, калі можна ўбачыць у дэталях працу Прэзідэнта і зразумець сутнасць яго патрабаванняў, бо Аляксандр Лукашэнка сур'ёзна ставіцца да навядзення парадку і хвалюецца за кожны лапік зямлі.

Планы па развіцці кальцавой - 46 новых аб'ектаў. На гэты момант гатова толькі 14. Дзесьці будоўля затрымліваецца з аб'ектыўных прычын, дзесьці інвестар сарваў тэрміны. Такі падыход непрымальны. Тры гады - час, за які на вылучаным участку павінен з'явіцца аб'ект. Інакш - і гэта патрабаванне Прэзідэнта - забудоўшчык трапляе пад жорсткія санкцыі. 

Дарэчы, абнавіўся да ІІ Еўрапейскіх гульняў і аўтапарк. Больш як тры сотні айчынных красовераў грамадскага транспарту з фірмовай сімволікай з'явіцца на вуліцах Мінска. Якраз на адным з новых аўтобусаў у якасці пасажыра і праехаў Аляксандр Лукашэнка па МКАД. Па дарозе некалькі разоў рабілі прыпынкі, каб дэталёва ацаніць добраўпарадкаванне вакол сталіцы, дзе не можа быць дробязяў.

Вядома, падтрымліваць парадак у краіне, за які так часта хваляць нас замежныя госці, магчыма толькі разам. Бо аднаму не пад сілу зрабіць краіну ідэальнай. Таму наш Прэзідэнт сваім прыкладам і паказвае астатнім, як важна адказна ставіцца да сваёй зямлі. Далучыцца да работ па добраўпарадкаванні павінен кожны. Тым больш у трохгоддзе малой радзімы, а 2019 якраз прысвечаны азеляненню і навядзенню парадку. Зноў жа  гэта прыйдзецца дарэчы і перад ІІ Еўрапейскімі гульнямі, калі да нас прыбудуць тысячы гасцей. Але важна памятаць, што робім  у першую чаргу для сябе.