Прэзiдэнт: Харчаванне - гэта палітыка і ўнутраная, і знешняя

3 Красавіка 2018

Харчаванне - гэта палітыка і ўнутраная, і знешняя. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт на семінары-нарадзе аб развіцці сяла, які гэтымі хвілінамі працягваецца ў Палацы Незалежнасці. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў і важнасць выканання неабходных тэхналагічных працэсаў у сельскай гаспадарцы для атрымання высокіх эканамічных вынікаў.

Кіраўнік дзяржавы даручыў ураду выпрацаваць дзейсны механізм рэалізацыі канцэпцыі "вёска будучыні", паставіў задачу аграрыям асвоіць вытворчасць арыгінальнай харчовай прадукцыі, а таксама новыя рынкі.