Прэзідэнт працягвае знаёміцца з працай беларускіх рэгіёнаў

18 октября 2013

Сёння рабочая паездка ў Гомельскую вобласць. Яе галоўная тэма - развіццё аграрнага сектара. Першы пункт наведвання - малочна-таварная ферма Верасніца Тураўшчыны. Прэзідэнт азнаёміўся з вытворча-эканамічным, фінансавым станам і перспектывамі развіцця гаспадаркі, а таксама вынікамі працы жывёлагадоўлі за 9 месяцаў. Кіраўніку дзяржавы далажылі і аб выкананні даручэнняў па рэканструкцыі і тэхнічным пераабсталяванні малочна-таварных ферм, як у Гомельскай вобласці, так і ў цэлым па краіне. Не сакрэт, што многія з гэтых аб'ектаў узводзяцца за кошт крэдытных рэсурсаў, таму размова сёння зайшла аб абслугоўванні пазык - не ўсе вобласці вяртаюць іх банкам своечасова. Паводле слоў Сяргея Румаса, найбольш праблемныя рэгіёны - Віцебская і Магілёўская вобласці. Прэзідэнт у гэтым пытанні катэгарычны. На думку Кіраўніка дзяржавы, грошы трэба аддаваць своечасова. Таксама Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Тураўшчына - рэгіён асаблівы. Урадлівыя землі трэба выкарыстоўваць максімальна эфектыўна. Прэзідэнт даручыў прапрацаваць яшчэ некалькі кірункаў па імпартазамяшчэнні.


У гэтыя хвіліны Прэзідэнт наведвае Тураўскі малочнай камбінат, дзе знаёміцца ўжо з сучаснымі працэсамі перапрацоўкі малака. Акрамя гэтага Кіраўніку дзяржавы сёння даложаць пра ход ўборкі кукурузы, нарыхтоўку кармоў і завяршэнне палявых работ у краіне і Гомельскай вобласці. Падрабязнасці рабочай паездкі Прэзідэнта - у нашых наступных выпусках.