Прэзідэнт прыняў даверчыя граматы паслоў з Еўропы, Афрыкі, Азіі

5 октября 2015

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што пазітыўная дынаміка, якая намецілася апошнім часам у дыялогу з Еўрасаюзам, прывядзе да поўнай нармалізацыі адносін. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы даверчыя граматы 12 паслоў з Еўропы, Афрыкі і Азіі. У прыватнасці, у Мінску пачынае дыпламатычную службу новы кіраўнік прадстаўніцтва ЕС Андрэа Віктарын. Змяніліся дыпламаты і ў пасольствах Германіі і Латвіі. Беларусь у сілу геаграфічнага становішча і аб'ектыўных прычын адносінам з Еўрасаюзам надае адмысловае значэнне.

Ад Палаца Незалежнасці аўтамабілі новых паслоў ад'язджалі з флагамі краін, якія яны прадстаўляюць. З гэтага моманту для іх пачалася дыпламатычная місія ў нашай краіне.