Прэзідэнт прыняў даверчыя граматы паслоў 12 дзяржаў

16 апреля 2013

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы кіраўніка дыппрадстаўніцтва Літвы Эвалдаса Ігнатавічуса, Беларусь разлічвае на нармалізацыю беларуска-еўрапейскіх адносін. У другой палове года гэтая дзяржава старшынствуе ў Еўрасаюзе. У Беларусі з Літвой шмат сумесных інтарэсаў, у прыватнасці, у галіне бяспекі, гандлю і прамысловай кааперацыі. На думку беларускага лідара, неабходна разам выкарыстоўваць і прымнажаць транспартна-лагістычны патэнцыял. І наша краіна гатовая зрабіць беларуска-літоўскія  адносіны ўзорам сапраўднага добрасуседства.


 


Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь: Калі Літва пазбавіцца ад нейкіх там націскаў з боку, мы наладзім такія адносіны, якія ад нас хочуць нашы народы, і не толькі народы,  палітычная эліта і ў вас, і ў нас. Мы да гэтага гатовыя, будзьце ў гэтым упэўненыя. Я разумею і вас, і кіраўніцтва Літвы, я ўсё разумею і бачу, але, тым не менш, трэба паволі неяк скідваць цяжар і ланцугі знешняга ўздзеяння. Лічыце, што ў вас тут сябры, якія  ціха, спакойна праз Прэзідэнта  спрабуюць дапамагчы простым людзям.


 


Эвалдас Ігнатавічус,  Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол  Літвы ў Беларусі: Я вельмі рады, што  Прэзідэнт на гэтай цырымоніі Літву назваў першым нумарам, што вельмі шмат увагі ўдзяліў нашаму  супрацоўніцтву. І тое, што ён згадаў будучае старшынства Літвы ў ЕС і магчымасць інтэнсіфікацыі дыялогу, я думаю, пастаўленыя добрыя кропкі, над якімі мы зараз працуем.


 


Даверчыя граматы Прэзідэнту Беларусі ўручылі таксама паслы Ірана, Анголы, Гватэмалы, Гвінеі-Бісау, Кот-д'Івуара, Лаоса, Мексікі, Нігерыі, Перу, Філіпін і Чылі.  Звяртаючыся да замежных дыпламатаў, Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што адносіны Беларусі з гэтымі дзяржавамі стануць годным прыкладам сяброўства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.


 


Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь: Якія б рэгіёны вы не прадстаўлялі, у самым сэрцы Еўропы ў асобе Беларусі вы знаходзіце прадказальнага і адкрытага партнёра. Мы не толькі гатовыя да прадукцыйнага ўзаемадзеяння, але і па-сяброўску заўсёды прыйдзем на дапамогу ў выпадку неабходнасці.  Мы рэалізуем любыя ініцыятывы, якія дапамогуць умацаваць сувязі паміж краінамі і пашырыць гарызонты супрацоўніцтва. Беларусь настроеная на ўзаемнае ўзбагачэнне культур і паглыбленне разумення паміж народамі. У гэтым кантэксце адным з безумоўных прыярытэтаў беларускай знешняй палітыкі з'яўляецца фарміраванне пояса добрасуседства. Наш прынцып - не ствараць суседзям ніякіх праблем, наладжваць адносіны асаблівага даверу, разам пераадольваць цяжкасці.


 


Цырымонія ўручэння даверчых грамат прайшла строга па дыпламатычным пратаколе. І ад Палаца Рэспублікі аўтамабілі  новых   паслоў ад'язджалі  ўжо з флагамі  краін, якія яны прадстаўляюць. З гэтага моманту  пачалася іх місія ў нашай краіне.