Прэзідэнт прыняў даверчыя граматы паслоў 12 дзяржаў

16 января 2018

Беларусь - міралюбная еўрапейская дзяржава, якая выступае донарам бяспекі і пляцоўкай для ўрэгулявання шэрагу канфліктаў у рэгіёне.

З такімі словамі Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да паслоў з 12 краін падчас цырымоніі ўручэння даверчых грамат. Па сутнасці, гэта акрэдытацыя дыпламатаў, якія толькі пачынаюць сваю місію. Сярод іх прадстаўнікі постсавецкіх рэспублік: Грузіі, Таджыкістана і Казахстана. Тут Беларусь робіць традыцыйны акцэнт на паглыбленне кааперацыі. А адносіны з Казахстанам носяць стратэгічны характар. Ад Еўрапейскага рэгіёна даверчыя граматы ўручылі паслы Мальты, Харватыі і Ісландыі. У гэтым кірунку спектр супрацоўніцтва таксама становіцца ўсё больш шырокім. Ад кантактаў на ўзроўні турызму і бізнесу да якаснага развіцця тавараабароту. Значную частку апошняга, у прыватнасці, з Ісландыяй, складаюць морапрадукты. Свае паўнамоцтвы пацвердзілі і дэлегаты ад партнёраў па далёкай дузе беларускага экспарту: Камбоджа, Малайзія, Егіпет, Нігерыя, Куба і Калумбія. Кантакт з гэтымі краінамі наладжаны ўжо даўно, але заўсёды ёсць пункты дадатковага росту.

У звароце да паслоў Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь можа прапанаваць партнёрам самыя розныя мадэлі інтэграцыі. Для гэтага ёсць добры эканамічны падмурак. Таксама важную ролю ў развіцці міждзяржаўных адносін іграюць прынятыя рашэнні па развіцці дзелавой ініцыятывы і інвестыцыйнага клімату ў цэлым.