Прэзідэнт прыняў важныя кадравыя рашэнні

29 ноября 2019
Важныя кадравыя  змяненні ва ўрадзе і сталічным рэгіёне. Прэзідэнт прыняў рашэнне аб прызначэнні Міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога на пасаду першага намесніка прэм'ер-міністра, а Аляксандра Турчына, які займае зараз гэту пасаду, - губернатара Мінскай вобласці.

Перспектывы старшынства Беларусі і прадстаўнікоў краіны ў інтэграцыйных аб'яднаннях на постсавецкай прасторы сталі галоўнай тэмай размовы Прэзідэнта са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам. Як вядома, у лютым 2020 года старшынства ў Еўразійскім эканамічным саюзе пяройдзе да Беларусі. Адначасова краіна атрымае права прызначыць на чатыры гады свайго старшыню калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы,  прапанова аб кандыдатуры Міхаіла Мясніковіча на гэту пасаду была дэталёва прааналізавана і падрыхтавана.