Прэзідэнт прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця завода "БелДжы"

17 ноября 2017

Гістарычны дзень для беларускага машынабудавання. Сёння ў Барысаўскім раёне афіцыйна адкрыўся завод "БелДжы". Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Прадпрыемства было пабудавана за два з паловай гады сіламі беларускіх і кітайскіх спецыялістаў. Для аўтагіганта Geely гэта першы вопыт узвядзення завода поўнага цыкла за мяжой. Магутнасці дазваляюць выпускаць 60 тысяч аўтамабіляў за год. У далейшым паказчык можна будзе падвоіць. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з сучаснымі тэхналагічнымі працэсамі зваркі, зборкі і афарбоўкі аўтамабіляў. Пакуль тут вырабляюць адну мадэль красовера. Да канца года з канвеера сыдзе 1300 машын. У наступным годзе лінейка беларускіх Geely папоўніцца яшчэ адным пазадарожнікам і седанам. Прадавацца аўто будуць не толькі ў Беларусі, але і на рынку СНД. На новым заводзе ўжо працаўладкавана амаль 800 чалавек. Усе спецыялісты прайшлі дадатковае навучанне. Сярэдняя зарплата на прадпрыемстве ў кастрычніку склала 465 долараў у эквіваленце. У снежні яна павінна дасягнуць 500. Нагадаем, арганізацыя вытворчасці - гэта даручэнне Кіраўніка дзяржавы.