Аляксандр Лукашэнка: Планета блізка падышла да прорвы сур'ёзнага канфлікту

24 мая 2018

Найважнейшыя пытанні міжнароднай бяспекі абмяркоўваюць у Мінску. У канферэнцыі "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх" прыняў удзел Кіраўнік беларускай дзяржавы.

Мерапрыемства павінна пакласці пачатак штогадоваму адкрытаму і маштабнаму дыялогу паміж вядучымі экспертамі з Усходняй Еўропы, Еўрасаюза, Расіі, ЗША і Кітая. Мінск прапаноўвае якасна новую пляцоўку для дыскусій аб сучаснасці і будучыні рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. Не выпадкова форум праходзіць у беларускай сталіцы. Дзякуючы шматвектарнай знешняй палітыцы нашай краіны, павазе да замежных партнёраў, расце значнасць Мінска як зручнай пляцоўкі для любых перамоў. Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што сучасныя міжнародныя адносіны, хутчэй, нагадваюць сітуацыю перад Першай сусветнай вайной. Але Еўропа можа і павінна паказаць прыклад у рашэнні пытанняў паміж Усходам і Захадам.

У форуме ўдзельнічаюць сотні экспертаў і афіцыйных асоб з 40 краін. У кулуарах здымачная група Агенцтва тэленавін пагутарыла з многімі палітыкамі, у тым ліку і з Генеральным сакратаром АБСЕ Томасам Грэмінгерам.

Томас Грэмінгер, Генеральны сакратар АБСЕ: "Я думаю, што такія краіны, як Беларусь, вельмі важныя для таго, каб наводзіць масты паміж дзяржавамі. У цяперашняй сітуацыі, даволі напружанай, нам патрэбны менавіта такія дзяржавы, гатовыя ўзяць на сябе гэтую ролю. Сабраць усіх за адным сталом і сказаць: "Давайце размаўляць". І ў такім фармаце, як сёння, гэта вельмі важна".

Падрабязнасці, каментарыі экспертаў і топавых гасцей міжнароднай канферэнцыі - у нашых наступных выпусках.