Прэзідэнт прыняў з дакладам старшыню праўлення Банка развіцця

8 апреля 2013

Сяргей Румас далажыў аб асноўных паказчыках працы фінансавай установы і аб ходзе выканання даручэнняў, якія даў Кіраўнік дзяржавы, прызначаючы Сяргея Румаса на гэтую пасаду. Прэзідэнт асобна спыніўся на сацыяльнай адказнасці банка. На думку Кіраўніка дзяржавы, кожная буйная арганізацыя краіны павінна несці  сацыяльную нагрузку. 


Акрамя таго Сяргей Румас далажыў Аляксандру Лукашэнку аб працы Федэрацыі футбола, якую ён узначальвае, і дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі, дзе ён прадстаўляе нашу краіну.