Прэзідэнт прыняў з дакладам старшыню Мінаблвыканкама

10 сентября 2019

У цэлым вобласць развіваецца стабільна. За 7 месяцаў эканоміка тут дэманструе 5-працэнтны рост. На такім узроўні лічбы плануюць утрымаць да канца года. Абмеркавалі сітуацыю ў сельскай гаспадарцы. З вялікім прыбыткам працуе АПК, добры дадатак забяспечвае мяса-малочны комплекс, якому была аказана своечасовая дапамога,  усе абавязацельствы там выконваюцца ў тэрмін. Што тычыцца працы прамысловага сектара, месцамі ёсць праблемы. Гэта кадравыя пытанні і неэфектыўныя прадпрыемствы, якія па-ранейшаму маюць патрэбу ў падтрымцы. Некаторыя з іх просяць адтэрміноўку для вяртання фінансавай дапамогі на тэрмін, які ледзь ці не  перавышае дзесяцігоддзе. Але пазіцыя Прэзідэнта ў гэтым пытанні  прынцыповая. 

Па выніках сустрэчы кіраўнік Мінскай вобласці падзяліўся падрабязнасцямі з журналістамі. Адной з тэм у дакладзе Прэзідэнту сталі ўборачныя работы. У рэгіёне паралельна з уборкай агародніны і нарыхтоўкай кукурузы на зерне аграрыі працягваюць і сяўбу азімых. Завяршыць работы на палях павінны ў пачатку кастрычніка. Такой жа дынамікі чакаюць не толькі ад сельскай гаспадаркі. 

Анатоль Ісачанка, Старшыня Мінскага аблвыканкама: "Прэзідэнту было даложана аб выніках развіцця Мінскай вобласці за 7 месяцаў, прагнозе на вынік года. Былі ўзнятыя пытанні ў частцы далейшага развіцця вобласці ў плане адукацыі, аховы здароўя, будаўніцтва. Былі акрэслены падыходы па вырашэнні гэтых пытанняў - што мы плануем рабіць, за кошт якіх рэсурсаў. У асноўным гэта нашы крыніцы. Прэзідэнтам гэтыя падыходы былі падтрыманы. Нам застаецца толькі працаваць і рухацца".

Абмяркоўвалі на сустрэчы і будучыню будаўнічага комплексу. Больш за 30 %  жылля, што ўзводзіцца зараз у краіне, прыпадае на Мінскую вобласць. Вырашана аддаваць прыярытэт тым забудоўшчыкам, якія прыходзяць на аб'екты са сваім абсталяваннем і штатам спецыялістаў, бо ад гэтага, у тым ліку, залежыць своечасовы ўвод новабудоўляў.