Прэзідэнт прыняў з дакладам Міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча

23 ноября 2017

Грамадская бяспека і тэндэнцыі ў праваахоўнай сферы - гэтыя тэмы сёння гучалі ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнт прыняў з дакладам Міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча. Комплекс дзеянняў, якія былі распачаты ў гэтай сферы дзяржавай, пазітыўна адбіліся на агульнай сітуацыі па краіне. Знізілася колькасць злачынстваў - у людзей стала менш падстаў звяртацца ў міліцыю. І такая тэндэнцыя захоўваецца. Асаблівую ўвагу надалі апошняму гучнаму выпадку ў банку Магілёва. Бліскучая аперацыя! Такая ацэнка Прэзідэнта. Дзёрзкі напад рабаўніка спынілі імгненна. З першых хвілін аб падрабязнасцях спецаперацыі быў інфармаваны Прэзідэнт. Рашэнне Кіраўніка дзяржавы - усе, хто рызыкаваў жыццём, будуць узнагароджаны. Закранулі на сустрэчы і спартыўную тэму. Міністр МУС адначасова з'яўляецца і кіраўніком наглядальнага савета хакейнага клуба "Дынама-Мінск". Падшэфныя арганізацыі міністэрства гатовыя забяспечыць юных хакеістаў даступнай экіпіроўкай. Гэта было даручэннем Прэзідэнта. Усе падрабязнасці размовы - у Вольгі Макей.

Працы сілавых структур Прэзідэнт надае ўвагу ўжо дакладна не менш, чым працы эканомікі, прамысловасці або сацыяльнай сферы. Бо калі не будзе галоўнага - бяспекі, не будзе нічога: ні росту гандлю, ні павелічэння аб'ёмаў вытворчасці, ні росту нараджальнасці. Гэты факт сёння падмацаваны трагічнай сусветнай практыкай і бліжэй - сітуацыяй у нашых суседзяў. Таму Кіраўнік дзяржавы пры кожнай сустрэчы з сілавікамі нагадвае, што галоўнае - бяспека і спакой беларусаў.

Таму ўвага Кіраўніка дзяржавы да ўсяго: ад у цэлым эфектыўнасці праваахоўнай сістэмы да працы кожнага: ад паставога міліцыянера да міністра. Адказнасць за бяспеку на ўсіх. І таму асобна Прэзідэнт глядзіць на падбор кадраў у гэтай сферы, дэталёва вывучаючы ўсе прапановы па кандыдатурах.

Як раз у пачатку тыдня вызначыліся з ключавой фігурай у мінскай міліцыі. Сталічным ГУУС зараз кіруе Сяргей Дарошка. У сталіцы бяспека на добрым узроўні, рэзюмаваў у панядзелак Прэзідэнт. Так павінна быць і надалей. А як у цэлым па краіне? Пытанне міністру.

Але такая аптымістычная абстаноўка - не падстава расслабляцца. Праваахоўнікі гэта добра ведаюць. На любую правакацыю - імгненная рэакцыя. Так было і ў гэты панядзелак, калі ў Магілёве ўзброены рабаўнік напаў на аддзяленне банка і, патрабуючы грошы, узяў заложнікаў. Дзякуючы зладжаным дзеянням праваахоўнікаў такую правакацыю жорстка спынілі, зламыснік быў затрыманы.

Уся гэтая сітуацыя з самых першых хвілін і ў дробных дэталях была на кантролі ў Прэзідэнта. І менавіта Кіраўнік дзяржавы адобрыў правядзенне спецаперацыі, якая прайшла паспяхова. Сёння Кіраўнік дзяржавы асобна спыніўся на гэтым пытанні.

Што тычыцца ў цэлым абстаноўкі ў краіне - яна стабільная. Зніжаецца колькасць злачынстваў. З пачатку года ў органы ўнутраных спраў паступіла на 11 % менш заяў, чым у 2016. Скарацілася колькасць забойстваў, разбояў, рабаванняў. На 17 % знізілася колькасць злачынстваў па незаконным абароце наркотыкаў. Ды і ўвогуле менш стала цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. 

Асобна Кіраўнік дзяржавы спыніўся і на пытаннях арганізацыі працы зняволеных у месцах пазбаўлення волі. Як расказаў Ігар Шуневіч, працай забяспечаныя больш як 90% зняволеных.

Дарэчы, міністр унутраных спраў - яшчэ і старшыня наглядальнага савета клуба "Дынама", таму размова сёння зайшла і аб хакеі. Яшчэ ў маі гэтага года Аляксандр Лукашэнка даручаў наладзіць вытворчасць хакейнай формы ў Беларусі. За такую задачу ўзялася як раз арганізацыя, падшэфная МУС.

Гэтыя кадры наша здымачная група здымала яшчэ ў жніўні. 50 камплектаў хакейнай формы беларускай вытворчасці на пробу перадалі дзіцяча-юнацкай школе "Дынама". Перад тым як запусціць навінку ў вялікую вытворчасць, трэба было выпрабаваць амуніцыю на трываласць, каб праз некалькі месяцаў даць адказ: ці вытрымае форма трэніровачныя нагрузкі і што трэба замяніць.

А гэтае відэа ўжо з сённяшняй трэніроўкі. Мінулі тры месяцы. За гэты час юныя хакеісты падзяліліся сваімі перавагамі: на амуніцыі ўзмацнілі фіксацыю, у некаторых рэчах палепшылі мацаванні і зашпількі, замянілі падкладку. Вытворцы ўсе пажаданні ўлічылі, зараз хакеісты трэніруюцца ўжо ў дапрацаванай форме. Яе запусцілі ў серыйную вытворчасць.

Дарэчы, такая амуніцыя беларускай вытворчасці мінімум на чвэрць больш танная за аналагі. Трэнер Андрэй Рашчынскі ўпэўнены: такая экіпіроўка стане яшчэ і элементам матывацыі для юных гульцоў!

Андрэй Рашчынскі, трэнер-выкладчык СДЮШАР БФСТ "Дынама": "Вельмі шмат пабудавалася ў нас лядовых арэн у малых гарадах, дзе, у прынцыпе, няма хакейных традыцый. І няма магазінаў гэтай экіпіроўкі, якая каштуе далёка нятанна. І калі будзе так, як планавалася, і гэтая форма будзе падавацца ў спартыўныя школы і выдавацца дзецям, то, вядома, гэта дапаможа першым чынам у плане набору. Паколькі яна даволі прэзентабельна выглядае. А што дзіцяці трэба сёння? Калі яму нешта кінулася ў вочы, плюс да ўсяго падабаецца гульня, то, вядома, гэта яго зацікавіць. І гэта значна больш даступна становіцца для бацькоў. Яе не прыходзіцца набываць за вар'яцкія грошы".

Ужо сёння Ігар Шуневіч прэзентаваў Прэзідэнту і хакейныя клюшкі беларускай вытворчасці. Адна з іх драўляная, з лакалізацыяй у 100%, другая - пластыкавая, якая складаецца напалову з беларускіх кампанентаў. Больш падрабязна аб навінках журналістам распавёў міністр МУС.

Вядома, Прэзідэнт сёння цікавіўся і дзейнасцю клуба "Дынама". Як адзначыў міністр, клуб робіць усё магчымае, каб годна завяршыць сезон. А галоўная мэта - выхад у плэй-оф. Рэзервы і амбіцыі для гэтага ёсць.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя