Прэзідэнт прыняў з дакладам Міністра замежных спраў Уладзіміра Макея

18 января 2018

Прыярытэты працы Беларусі на міжнароднай арэне і аптымізацыя МЗС.

Гэта галоўныя тэмы, якія абмяркоўвалі сёння ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнт прыняў з дакладам Міністра замежных спраў Уладзіміра Макея. Гаворка ішла пра выкананне даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, якія далі на ліпеньскай нарадзе аб прыярытэтах знешняй палітыкі.

Тады ўдзельнікамі гутаркі сталі каля двух з паловай сотняў чалавек. Сярод іх - амаль усе беларускія паслы, якія прадстаўляюць інтарэсы рэспублікі за мяжой.

Знешнепалітычная геаграфія Беларусі ахоплівае ўсе кантыненты. Дыпадносіны ўстаноўленыя са ста сямюдзесяццю сямю краінамі. Падмурак нашай знешняй палітыкі - шматвектарнасць. Умацоўваем супрацоўніцтва не толькі з суседзямі, ідзем на Усход і Захад, пашыраем узаемадзеянне на далёкай дузе. Галоўны крытэрый эфектыўнасці знешняй эканомікі - рост беларускага экспарту. І ў гэтым пытанні ў пасольстваў ключавая роля.

Кіраўнік МЗС Уладзімір Макей паведаміў аб пазітыўнай тэндэнцыі - за няпоўны 2017 продажы за мяжу павялічыліся.