Прэзідэнт прыняў з дакладам кіраўніка Нацбанка і прэм'ер-міністра

31 марта 2015

Ураду і Нацыянальнаму банку неабходна захаваць станоўчую сітуацыю, якая сёння склалася ў эканоміцы. Такое даручэнне даў Кіраўнік дзяржавы прэм'ер-міністру і кіраўніку Нацбанка Беларусі. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, у першым паўгоддзі на фінансавым рынку ўсталявалася нейкая раўнавага. Тым не менш існуюць праблемныя пытанні, якія варта абмеркаваць, каб у будучыні быць да іх гатовымі.

І як паведаміў сёння журналістам старшыня Нацбанка Павел Калаўр, попыт насельніцтва на куплю валюты не павялічыўся, а дэпазіты ў беларускіх рублях выраслі.

Урад і Нацыянальны банк працягнуць палітыку паніжэння працэнтных ставак. Крэдыты павінны стаць больш даступнымі, асабліва для юрыдычных асоб. Таксама неабходна не дапусціць росту інфляцыі. Сёння яна не перавышае 18%.