Прэзідэнт прыняў з дакладам Генеральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка

23 августа 2016

Аляксандр Канюк далажыў аб крымінагеннай сітуацыі ў Беларусі. У параўнанні з мінулым годам, яна амаль не змянілася. У цэлым колькасць злачынстваў сёлета, хоць і нязначна, але знізілася. Такая тэндэнцыя на змяншэнне назіраецца на працягу апошніх пяці гадоў. Было адзначана, што менш людзей стала гінуць у выніку супрацьпраўных дзеянняў. І ўсё больш пракурорскі нагляд пераходзіць у эканамічную сферу.

Мінск зараз рыхтуецца прыняць савет генпракурораў СНД. Ён пройдзе ў сталіцы ў пачатку верасня. Адной з важных тэм маючага адбыцца форуму стане праблема вяртання дэбіторскай запазычанасці.