Прэзідэнт прыняў з дакладам Андрэя Шведа

7 апреля 2014

Кіраўнік дзяржавы патрабуе прымаць радыкальныя меры ў барацьбе з наркотыкамі. Гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы з дакладам старшыню Дзяржкамітэта судовых экспертыз Андрэя Шведа. Сярод іншых тэм на сустрэчы было закранута пытанне наяўнасці ў структуры неабходнай матэрыяльна-тэхнічнай базы для правядзення экспертыз на высокім узроўні.


Праблема распаўсюджання наркотыкаў, якая стала актуальнай для многіх краін свету, не абышла бокам і транзітную Беларусь. Гэтай тэме зараз надаецца самая пільная ўвага. Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз мае намер выканаць значную ролю, каб стварыць надзейны заслон пранікненню гэтай пагрозы. Умовы для гэтага ёсць. Засведчыў сёння кіраўнік камітэта Андрэй Швед.


Андрэй Швед зрабіў шэраг прапаноў па ўдасканаленні судова-экспертнай дзейнасці без дадатковых бюджэтных расходаў, якія ў асноўным былі падтрыманыя Прэзідэнтам. Адна з прапаноў датычылася магчымасці спагнання з вінаватых у рамках крымінальнага і адміністрацыйнага працэсу тых затрат, якія нясе дзяржава ў сувязі з правядзеннем судовых экспертыз. Даручэнне аб распрацоўцы адпаведных заканадаўчых змен будзе дадзена Вярхоўнаму суду, Дзяржкамітэту судовых экспертыз і Следчаму камітэту.