Прэзідэнт прыняў некалькі кадравых рашэнняў

28 сентября 2017

І пачнем з навіны апошніх хвілін. Прэзідэнт прыняў некалькі кадравых рашэнняў.

Кіраўнік дзяржавы прызначыў Аляксандра Карлюкевіча міністрам інфармацыі. Пасаду кіраўніка Міністэрства культуры з гэтага дня займае Юрый Бондар.

Адбылося прыкметнае абнаўленне і ў вышэйшай школе. Адразу ў некалькіх ВНУ новыя кіраўнікі. У прыватнасці, Прэзідэнт прызначыў Андрэя Караля рэктарам Белдзяржуніверсітэта. Раней ён кіраваў Гродзенскім універсітэтам. Прэзідэнт узгадніў прызначэнне кіраўнікоў і ў іншыя ВНУ.