Прэзідэнт прыняў кадравыя рашэнні

12 сентября 2019
Кадравыя рашэнні гэтага дня: прыкметна абнавіўся пул нашых дыпламатаў за мяжой. Так, Прэзідэнт прызначыў Сяргея Цярэнцьева паслом Беларусі ў Егіпце. Прадстаўляць інтарэсы краіны ў Ізраілі будзе Яўген Вараб'ёў. Кіраўнік беларускай дыпмісіі ў Эквадоры зараз Мікалай Аўсянка. Аляксандр Лукашэнка прызначыў Віктара Рыбака Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Турцыі, а Вячаслава Бяскостага - паслом у Туркменістане. Звяртаючыся да дыпламатаў, Кіраўнік дзяржавы гаварыў аб важнасці амаладжэння кадраў. Стаўка на перспектыўных кіраўнікоў не толькі на знешнім контуры, але і ўнутры  краіны. Новыя асобы па выніках кадравага чацвярга  і ў мясцовай вертыкалі. Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне старшынь некаторых райвыканкамаў у Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях. У зоне іх адказнасці  ўсе сферы жыцця ў раёне: ад сельскай гаспадаркі да выплаты зарплат на прадпрыемствах. 

Змяненні і ў топ-менеджменце некаторых прадпрыемстваў. Так, Пётр Максімчыкаў узгоднены Прэзідэнтам на пазіцыю гендырэктара   завода "Гомельшкло". Генеральным дырэктарам ААТ "Планар" стаў Сяргей Авакаў. Кіраўнікоў рэальнага сектара Аляксандр Лукашэнка арыентаваў на эфектыўную працу, на выпуск якаснай, запатрабаванай прадукцыі і перасцярог ад супрацоўніцтва з пасрэднікамі.