Прэзідэнт прымае ўдзел у праверцы ўзроўню падрыхтоўкі ваенных кадраў краіны

19 октября 2016

Комплексная ацэнка на вышэйшым узроўні на Абуз-Лясноўскім палігоне - падводзяцца першыя вынікі гадавой аптымізацыі прафпадрыхтоўкі афіцэраў беларускай арміі

Даручэнне ад Галоўнакамандуючага Узброеныя сілы атрымалі 30 кастрычніка 2015 года. У рамках аператыўнага збору Прэзідэнт сур'ёзна раскрытыкаваў і фізічную падрыхтоўку (палова афіцэрства тады атрымала здавальняюча і нездавальняюча), і стан армейскага спорту, і прафесіяналізм у прымяненні сучаснай баявой тэхнікі. Сёння Алксандр Лукашэнка прыбыў на палігон пад Баранавічамі, каб азнаёміцца з новымі ўзорамі ўзбраення, у прыватнасці, Прэзідэнту паказалі новы верталётны комплекс. Ён адрозніваецца высокадакладнай электронікай, нясе пашыраны боекамплект і большую колькасць дэсантнікаў. Далей Прэзідэнт правёў кароткую нараду па ўдасканаленні сістэмы ваеннага навучання. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: яна створаная і ў цэлым дзейнічае эфектыўна, але патрабуе кропкавай дапрацоўкі.

Далей Прэзідэнт праінспектаваў побыт салдат у палявых умовах. Гэта мабільны палатачны лагер на два батальёны, сталовая, санчасць і лазня. Як адзначыў Галоўнакамандуючы, у параўнанні з савецкімі часамі ўмовы для ваенных створаныя практычна ідэальныя. Пасля Прэзідэнт назіраў за танкавымі стрэльбамі на палігоне. Фіналам стала ацэнка майстэрства кіравання баявымі машынамі пяхоты. Мы працягваем сачыць за ходам прэзідэнцкай інспекцыі. Новая інфармацыя з Абуз-Лясноўскага палігона ў найбліжэйшых выпусках навін.