Ідэя цеснага супрацоўніцтва сям'і і школы, накіраванага на рашэнне агульнай задачы - фарміраванне працавітай, адукаванай і здаровай нацыі, - павінна аб'яднаць грамадства дзеля будучыні краіны. Гэта ўчора заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, калі наведваў педагагічны ўніверсітэт. Адна з галоўных ВНУ краіны ў гэтыя дні адзначае векавы юбілей. Кіраўнік дзяржавы наведаў залу рэдкай кнігі, азнаёміўся з умовамі для фізічнай падрыхтоўкі студэнтаў. У лекцыйнай зале Прэзідэнт правёў семінар са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі педуніверсітэта. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што прэстыж прафесіі настаўніка неабходна падняць.
Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, у Беларусі неабходна аптымізаваць сістэму адукацыі. Пры гэтым практыкі ў ВНУ павінна быць болей.
Гутарка Прэзідэнта з будучымі педагогамі доўжылася больш за 3 гадзіны. Кіраўніку дзяржавы задалі 16 пытанняў. Яны датычыліся самых розных тэм. Гутарка Прэзідэнта са студэнтамі і выкладчыкамі праходзіла ў рэжыме прамой трансляцыі. Відэасігнал з Педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка ішоў на 7 галоўных ВНУ краіны. Аўдыторыя - больш за 2000 чалавек па ўсёй краіне, ад сталіцы да Брэста і Магілёва.














