Прэзідэнт прапаноўвае выплачваць стыпендыі перспектыўным спартсменам

10 апреля 2013

Аляксандр Лукашэнка ў найбліжэйшы час падпіша ўказы аб дзяржпадтрымцы ў спорце. Прэзідэнт прапаноўвае выплачваць стыпендыі перспектыўным спартсменам.У прыватнасці, выплата стыпендый надалей будзе арыентавацца на будучыя дасягненні. Прыярытэт у гэтым выпадку будзе аддавацца алімпійскім дысцыплінам.
Што датычыцца фінансавання гульнявых відаў спорту, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што клубам не трэба спадзявацца на дзяржпадтрымку. Нагрузку на бюджэт знізяць ужо да 2015 года. Беларускія каманды не заўсёды апраўдваюць выдаткаваныя сродкі - у якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў выступленне мінскага Дынама ў Кантынентальнай хакейнай лізе.