Аляксандра Лукашэнка сустрэўся з дзяржміністрам па справах Еўропы і Амерыкі МЗС Вялікабрытаніі

26 сентября 2017

Прэзідэнт прапаноўвае Вялікабрытаніі больш актыўна інвесціраваць у Беларусь. Наконт гэтага ішла размова на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з дзяржміністрам па справах Еўропы і Амерыкі МЗС каралеўства. Алан Дункан упершыню ў нашай краіне. Гэта і першы візіт прадстаўніка ўрада Брытаніі такога высокага ўзроўню. Ён дазволіць умацаваць адносіны і пашырыць супрацоўніцтва краін.

Пасля перамоў у Палацы Незалежнасці дэлегацыя Вялікабрытаніі адправілася на плошчу Перамогі. Госці ўсклалі кветкі да манумента, аддаўшы даніну гістарычнай памяці і гераічнаму подзвігу беларускага народа.