Прэзідэнт павіншаваў юнакоў і дзяўчат з Днём моладзі

28 июня 2014

Дарагія юнакі і дзяўчаты!

Сардэчна віншую вас з Днём моладзі.

Маладосць - гэта цудоўная пара, калі кожны чалавек выбірае сваю дарогу. Перад вамі шырокія перспектывы - ад асваення новых ведаў да прымянення сваіх сіл у навуцы, эканоміцы, культуры, грамадскім жыцці. Вашы смелыя ідэі, жаданне працаваць і ствараць заўсёды запатрабаваны на роднай зямлі.

Беларусь ганарыцца маладым пакаленнем - разумным і таленавітым, прыгожым і мэтанакіраваным. Вы магутная сіла, ад якой залежыць заўтрашні дзень краіны. Менавіта вам давядзецца ўзяць на сябе адказнасць за развіццё дзяржавы і будаваць яе будучыню.

Любіце сваю краіну, працуйце, дзейнічайце дзеля яе дабрабыту і працвітання.

Няхай вам заўсёды спадарожнічае любоў і разуменне блізкіх, а ваша жыццё будзе напоўнена святлом ведаў і радасцю творчасці.

Няхай здзейсняцца вашы надзеі і мары!

Аляксандр Лукашэнка