Сёння Беларусь адзначае Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл. З 23 Лютага салдатаў, сяржантаў, прапаршчыкаў, афіцэраў, ветэранаў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Гэтае свята, авеянае мужнасцю і доблесцю, мы заўсёды адзначаем з асаблівым пачуццём гонару за нашых воінаў, якія ва ўсе часы надзейна забяспечвалі абароназдольнасць краіны і зараз працягваюць годна ахоўваць межы нашай Радзімы.
Беларусь надае першарадную ўвагу абароне нацыянальных інтарэсаў.
Асаблівыя словы падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай. Сваёй самаахвярнасцю і гераічнасцю яны прадэманстравалі цяперашняму пакаленню салдатаў і афіцэраў прыклад сапраўднага патрыятызму і адданасці воінскаму доўгу.













