Прэзідэнт павіншаваў работнікаў аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

15 июня 2014

Дарагія сябры!

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з прафесійным святам - Днём медыцынскіх работнікаў.

Лячэнне заўсёды лічылася няпростай, але неабходнай, адказнай і высакароднай справай. У сучаснай Беларусі павага і давер да людзей, якія выбралі гэты шлях, выключна высокія.

Падтрымка і развіццё сістэмы аховы здароўя з'яўляюцца адным з асноўных прыярытэтаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі на працягу многіх гадоў. І гэта дае свой добры плён.

Сёння айчынная медыцына стала надзейнай, даступнай і сучаснай. Актыўна развіваецца медыцынская навука, праводзяцца вельмі складаныя ўнікальныя аперацыі, распрацоўваюцца новыя лекавыя прэпараты, удасканальваюцца метады дыягностыкі і лячэння. Прафесійныя дасягненні беларускіх спецыялістаў прызнаны на міжнародным узроўні.

Упэўнены, патэнцыял вашага майстэрства не вычарпаны і наперадзе вас чакаюць новыя поспехі.

Дзякуй вам за самаадданую працу, міласэрнасць і гуманізм, якія вы штодзень праяўляеце, захоўваючы самую галоўную каштоўнасць - чалавечае жыццё і здароўе.

Шчыра жадаю ўсім медыцынскім работнікам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і працвітання на роднай зямлі.

Аляксандр Лукашэнка