Прэзідэнт павіншаваў народную артыстку Беларусі Інэсу Душкевіч з юбілеем

24 июня 2014

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Інэсу Душкевіч з юбілеем.


Ваш жыццёвы шлях - прыклад самаадданага служэння мастацтву. На працягу многіх гадоў Вы з'яўляліся вядучай салісткай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, стварылі на яго сцэне яркія, запамінальныя вобразы, якія прынеслі Вам вядомасць ва ўсім свеце, - гаворыцца ў віншаванні.


Зараз Вы паспяхова займаецеся выхаваннем падрастаючага пакалення, шчодра дзеліцеся з юнымі выканаўцамі багатым вопытам, прывіваеце ім лепшыя традыцыі айчыннай балетнай школы, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.