Прэзідэнт павіншаваў народнага артыста СССР Леаніда Бранявога з 85-годдзем

17 декабря 2013

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста СССР Леаніда Бранявога з 85-годдзем.


На беларускай зямлі Вас шануюць як выдатнага акцёра, творчасць якога складае асаблівую старонку ў гісторыі савецкага і расійскага мастацтва і спрыяе пашырэнню і ўзбагачэнню культурных сувязяў паміж нашымі народамі. Упэўнены, што Вы яшчэ доўгія гады будзеце радаваць нас сваім талентам і майстэрствам, - гаворыцца ў віншаванні.


Аляксандр Лукашэнка пажадаў Леаніду Бранявому здароўя, невычэрпнай энергіі і жыццёвых сіл, душэўнай бадзёрасці, дабрабыту і аптымізму.