Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Тайланда Пуміпона Адульядэта і народ Тайланда з нацыянальным святам - Днём нараджэння Караля.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што далейшае пашырэнне ўсебаковага беларуска-тайландскага супрацоўніцтва, заснаванага на прынцыпах узаемнай павагі і дружбы, адпавядае інтарэсам дзвюх краін.














