Прэзідэнт павіншаваў калектыў Нацыянальнай бібліятэкі з юбілеем

15 сентября 2017

Беларусь сёння адзначае Дзень бібліятэк і 95 гадоў з дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі. З юбілеем калектыў арганізацыі павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

"Сёння ваша ўстанова па праве лічыцца галоўным асветніцкім цэнтрам нашай краіны. Вы захоўваеце і шануеце мудрасць нацыі, яе духоўнае багацце і культурную спадчыну. У час імклівага развіцця інфармацыйных тэхналогій кніга па-ранейшаму з'яўляецца крыніцай ведаў, нязменным спадарожнікам чытача ў займальным падарожжы па краінах, кантынентах, гістарычных эпохах. Вельмі сімвалічна, што юбілей бібліятэкі адзначаецца разам з яшчэ адной знакавай датай - 500-годдзем беларускага кнігадрукавання", - гаворыцца ў віншаванні.