Прэзідэнт павіншаваў беларускіх ратавальнікаў

19 января 2020
За парадкам і бяспекай у купелях на вадаёмах сочаць ратавальнікі. У іх, дарэчы, сёння падвойнае свята. Работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях павіншаваў Кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт звярнуў увагу, што падрыхтоўка і майстэрства беларускіх ратавальнікаў вядомыя ва ўсім свеце. Ім шмат разоў даводзілася працягваць руку дапамогі краінам, якія пацярпелі ад прыродных катастроф або ваенных канфліктаў. 


Прэзідэнт павіншаваў беларускіх ратавальнікаў

"Знаходзячыся ўвесь час у баявой гатовасці, работнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях абараняюць народны набытак, стаяць на варце дзяржаўных інтарэсаў. Ваша небяспечная праца патрабуе вялізнай мужнасці, стойкасці і самаахвярнасці. Вы заўсёды першыя там, дзе людзям патрэбна дапамога і падтрымка, і вас не спыняць дым і агонь пажараў, зруйнаваныя будынкі і стыхійныя бедствы", - гаворыцца ў віншаванні.