Прэзідэнт: Павысіць рэйтынг лёгкай атлетыкі і падрыхтаваць спартсменаў да Алімпіяды

2 сентября 2014

Такія задачы паставіў Прэзідэнт Беларусі напярэдадні на рабочай сустрэчы з Вадзімам Дзевятоўскім, сярэбраным прызёрам Алімпійскіх гульняў-2008 і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на адсутнасць высокіх вынікаў у гэтым відзе спорту.


На сустрэчы абмяркоўвалася і барацьба з наркотыкамі, і адпаведны законапраект, над якім зараз працуюць дэпутаты. Прэзідэнт таксама даў даручэнне пабудаваць у Наваполацку Лядовы палац.